top of page

Ветэраны

Апарышава Таццяна Мікалаеўна - ветэран гімназіі з 1958 года і да гэтага часу. Дзіця вайны, малы вязень. Нарадзіўшыся ў 1941 годзе ў Мінску, ва ўзросце 1 года ў 1942 годзе фашысты разам з маці вывезлі ў Нямеччыну ў г.Эберсвальд, дзе да канца вайны працавала на ворага, будучы сама дзіцем, забаўляла дзіця нямецкага афіцэра і атрымоўвала жорсткае пакаранне, калі дзіця плакала.

Шаршнёва Рыма Іванаўна - загінула на вайне ў 17-цігадовым узросце. Герой вайны. Яе імя носіць гімназія № 25 г. Мінска.

Бабахіна Анастасія Раманаўна - першы дырэктар пасляваеннай школы. Настаўніца гісторыі, партызанка Віцебшчыны.

Канавалава Яўгенія Васільеўна - старшыня камісіі жанчын-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і працоўнікоў тыла. Малодшы лейтэнант ваеннай службы, медык. Ваявала ў 2-ой паветранай арміі 2-ога Украінскага фронта з 1942 па 1945 гг.

Карандзей Зінаіда Іванаўна - выпускніца 1941 года даваеннай 25-ай школы. Ваявала з 1941 па 1945 гады ў дзеючай арміі радысткай-тэлефаністкай на Каўказе. Узнагароджана медалямі "За абарону Каўказа", "За перамогу над Германіяй", медалем Жукава.

Каржанеўскі Мікалай Канстанцінавіч- вучань даваеннай 25-ай школы імя А.Чарвякова. (1904 - 22.06.1943). Кіраўнік Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную ванну. У жніўні 1942 года стварыў падпольныя групы на плодаагароднінных базах № 1 і № 2. 02.10.1942г. схоплены гітлераўцамі. Пасля катаванняў спалены ў Трасцянецкім лагеры смерці. У Мінску яго імем названа вуліца.

Кізіла Лідзія Дзмітрыеўна - выпускніца 1941 года даваеннай 25-ай школы. Санінструктар, сувязная партызанскага атрада ў Налібоцкай пушчы Валожынскага раёна. Была ў разведцы з 1943 па 1944 год. Узнагароджана ордэнам "Вялікай Айчыннай вайны I ступені", "Партызану Вялікай Айчыннай вайны".

Корж Зінаіда Васільеўна - старшыня камітэта жанчын-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнік Валікай Айчыннай вайны, двойчы паранена, кантужана. Дачка вядомага Героя Савецкага Саюза, аднаго з арганізатароў партызанскага руху на Беларусі, генерал-маёра Каржа Васіля Захаравіча.

Мельнічэнка Мальвіна Ўладзіміраўна - ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Партызанка з 13 год. Была сувязной партызанскага атрада імя Суворава брыгады "Мсціцель" Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Прайшла ўсю вайну.

Корсак Аляксандр Якаўлевіч - выпускнік 1941 года даваеннай 25-ай школы. Удзельнік Сталінградскай бітвы. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі "За баявыя заслугі", шматлікімі медалямі за адвагу.

Кухта Лідзія Рыгораўна - выпускніца даванай 25 школы імя А. Чарвякова. Некаторы перыяд часу мела зносіны з людзьмі групы ваяроў-выведнікаў (дэсант у тыл ворага).

Ляўкоў Анатоль Максімавіч - удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну, узначальваў падпольную маладзёжную групу у Кастрычніцкім раёне г. Мінска. Члены групы выводзілі ваеннапалонных у партызанскія атрады, рабілі дыверсіі у раёне чыгуначнага вузла, здабывалі і перадавалі партызанам зброю і боепрыпасы.

Міраноўская Марыя Іванаўна - партызанка Брэсцкага злучэння атрада Сяльніцкага брыгады Дзяржынскага з 1941 па 1945 год. Узнагароджана ордэнам Вялікай Айчыннай вайны I ступені, медалём "За баявыя заслугі", "Партызану Вялікай Айчыннай вайны".

Міронаў Аляксандр Яўгенавіч - пісьменнік-марыніст. Удзельнік чалюскінскай эпапеі 1933 - 1934 г., прайшоў усю вайну на Паўночным флоце, стаў афіцэрам, супрацоўнічаў у флоцкім друку. Узнагароджаны двума ардэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам "Знак Перамогі", медалямі. Заслужаны работнік культуры БССР.

Паграбны Іван Фёдаравіч - 24 жніўня 1942 года Пралетарскім раённым камітэтам г. Тула быў закліканы ў шэрагі Савецкай Арміі, праходзіў службу ў Маскоўскай, Гарахоўскай, Далёкаўсходняй, Беларускай ваеннай акругах і ў групе Савецкіх войскаў у Нямеччыне.

Панасенка Серафіма Іванаўна - навучалася ў Кіеўскім ваенна-медыцынскім вучылішчы ў горадзе Свярдлоўску. Была ваенным медыкам.

Піскуноў Ягор Андрэевіч - удзельнік фінскай вайны, Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік. Узнагароджаны 2 ордэнамі "Чырвонага Сцяга" 2 ордэнамі "Вялікай Айчыннай вайны I ступені", 3 ордэнамі "Чырвонай Зоркі", медалямі "За баявыя заслугі", орэнам "Вертуці Мілатэры". Перамогу сустрэў ў Празе.

Ракоўскі Ўладзімір Мікалаевіч - яфрэйтар гвардыі, кавалер 18 медаляў, 3 ордэнаў, быў тройчы паранены. Удзельнічаў у баях за авалоданне г. Клуж (сталіца Трансільваніі), г. Мішкольц (Вугоршчына), за прарыў абароны поруч г. Прамянінец (Вугоршчына), за авалоданне г. Кірмінд (Вугоршчына), паспяхова адбіваў напады суперніка ў раёне воз. Балатон.

Рудэрман Леў Мендалевіч - выпускнік 1941 года даваеннай 25 школы імя А. Чарвякова. Ваяваў з 1941 года па 1945 год. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызваляў Беларусь і Польшчу, тройчы паранены, адзін раз кантужаны, старшына, камандзір стралковага ўзвода. Узнагароджаны ордэнам "Вялікай Айчыннай вайны I ступені", ордэнам Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі.

Шчолакава (Перавозчыкава) Марыя Мікалаеўна – гераіня кнігі С. Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”. З 1942 па 1945 год на вайне. Тэлефаністка-радыстка, камандзір батарэі, першы намеснік камсорга часці.

Сіняковіч Юрый Антонавіч - выпускнік 1940 года даваеннай 25-ай школы. Змагаўся з першых дзён вайны да апошніх у зенітным батальёне, абараняючы подступы к Ленінграду. Неаднойчы паранены, кантужаны, інвалід вайны. Узнагароджаны ордэнамі "За адвагу", "За перамогу над Германіяй", ордэнам "Вялікай Айчыннай вайны II ступені", мае 15 юбілейных узнагарод.

Тамашэвіч Кацярына Іванаўна - настаўніца пачатковай школы з 1958 года, ветэран школы, дзіця вайны (10 год). Была сувязной партызанскага атрада "Граза" брыгады "Чэкіст", што   ў   Віцебскай   вобласці,   Талочынскім   раёне.

Вадэйка Аркадзій Іосіфавіч - старэйшы сын дырэктара даваеннай 25-ай школы імя А.Чарвякова, выпускнік гэтай школы. Да вайны закончыў I курс Маскоўскага інстытута інжынераў сувязі: 18 кастрычніка 1941 года Свярдлоўскім ваенкаматам г. Масквы быў накіраваны на фронт. Змагаўся ў асобым гвардзейскім лыжным батальёне

Вольскі Артур Вітальевіч - беларускі пісьменнік. Вялікі сябар школы з 1958 года. Ваяваў у ваенна-марскім флоце на Далекім Усходзе , удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі, быў мінерам, боцманам, ваенным журналістам. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, "Знакам Пашаны", медалём "За баявыя заслугі" і іншымі медалямі.

Зарубіна (Яшчанка) Марыя Уладзіміраўна - медык. 3 Першага дня вайны і да апошняга на перадавой. Новачэркаск, Арджанікідзэ, Туркменія, Грозны. Такія доўгія версты вайны. Змагалася ў 10-ым стралковым корпусе 5-ага асобнага гвардзейскага мінаметнага батальена. Узнагароджана ордэнам "Вялікай Айчыннай вайны 2 ступені", медалем Жукава "За перамогу над Германіяй", "За доблесць і адвагу ў Вялікай Айчыннай вайне".

Зялёнкін Міхаіл Міхайлавіч - Герой Савецкага Саюза. На вайне з 1941 года, удзельнічаў у баях на Калінінскім, Заходнім 1-м і 2-м Беларускім франтах. Летчык-знішчальнік, старэйшы лейтэнат; зрабіу 326 баявых вылетаў, збіў асабіста 28 варожых самалётау і 4 у групавых баях.

Путан Леанід Адамавіч - вучань даваннай 25 школы імя А. Чарвякова. Прымаў актыўны ўдзел у партызанскай брыгадзе імя Ракасоўскага, ваяваў за вызваленне Беларусі. Пасля вызвалення Беларусі  Леанід Адамовіч спачатку прымаў удзел у размініраванні чыгуначнага вузла Мінска, а затым Кіева і Дарніцы. За баявыя заслугі ўзнагароджаны 2 ордэнамі і  больш за 20 медалямі.

Трэйсцер Міхаіл Абрамавіч - закончыў 6 класаў даваеннай 25-ай школы ў 1941 годзе. 2 гады быў у мінскім гета, затым перавялі ў канцлагер на вуліцу Шырокую. Уцек цераз 10 дзен у партызаны. Змагаўся ў Налібокскай пушчы Валожынскага раёна. Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны I ступені, шматлікімі медалямі.

Млынскі Барыс Маркавіч - закончыў 6 класаў даваеннай 25-ай школы імя А .Чарвякова. 2 гады быў у мінскім гета, затым перавялі ў канцлагер у Трасцянец. Уцек у партызаны. Змагаўся ў Налібокскай пушчы Валожынскага раёна. Жыве ў Ізраілі.

bottom of page