top of page

Вольскі Артур Вітальевіч - беларускі пісьменнік. Вялікі сябар школы з 1958 года. Ваяваў у ваенна-марскім флоце на Далекім Усходзе , удзельнічаў у баях супраць імперыялістычнай Японіі, быў мінерам, боцманам, ваенным журналістам. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, "Знакам Пашаны", медалём "За баявыя заслугі" і іншымі медалямі.

Шаршнёва Рыма Іванаўна - загінула на вайне ў 17-цігадовым узросце. Герой вайны. Яе імя носіць гімназія № 25 г. Мінска.

Карандзей Зінаіда Іванаўна - выпускніца 1941 года даваеннай 25-ай школы. Ваявала з 1941 па 1945 гады ў дзеючай арміі радысткай-тэлефаністкай на Каўказе. Узнагароджана медалямі "За абарону Каўказа", "За перамогу над Германіяй", медалем Жукава. Пасля вайны інжынер-тэхнолаг, старэйшы навуковы супрацоўнік у Беларускім НДУ харчовай прамысловасці 44 гады.

Кізіла Лідзія Дзмітрыеўна - выпускніца 1941 года даваеннай 25-ай школы. Санінструктар, сувязная партызанскага атрада ў Налібоцкай пушчы Валожынскага раёна. Была ў разведцы з 1943 па 1944 год. Узнагароджана ордэнам "Вялікай Айчыннай вайны I ступені", "Партызану Вялікай Айчыннай вайны".

Корсак Аляксандр Якаўлевіч - выпускнік 1941 года даваеннай 25-ай школы. Удзельнік Сталінградскай бітвы. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі "За баявыя заслугі", шматлікімі медалямі за адвагу.

Ляўкоў Анатоль Максімавіч - удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну, узначальваў падпольную маладзёжную групу у Кастрычніцкім раёне г. Мінска. Члены групы выводзілі ваеннапалонных у партызанскія атрады, рабілі дыверсіі у раёне чыгуначнага вузла, здабывалі і перадавалі партызанам зброю і боепрыпасы.

Рудэрман Леў Мендалевіч - выпускнік 1941 года даваеннай 25 школы імя А. Чарвякова. Ваяваў з 1941 года па 1945 год. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызваляў Беларусь і Польшчу, тройчы паранены, адзін раз кантужаны, старшына, камандзір стралковага ўзвода. Узнагароджаны ордэнам "Вялікай Айчыннай вайны I ступені", ордэнам Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі.

Каржанеўскі Мікалай Канстанцінавіч - вучань даваеннай 25-ай школы імя А.Чарвякова. (1904 - 22.06.1943). Кіраўнік Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную ванну. У жніўні 1942 года стварыў падпольныя групы на плодаагароднінных базах № 1 і № 2. 02.10.1942г. схоплены гітлераўцамі. Пасля катаванняў спалены ў Трасцянецкім лагеры смерці. У Мінску яго імем названа вуліца

Кухта Лідзія Рыгораўна - выпускніца даванай 25 школы імя А. Чарвякова. Некаторы перыяд часу мела зносіны з людзьмі групы ваяроў-выведнікаў (дэсант у тыл ворага).

Міронаў Аляксандр Яўгенавіч - пісьменнік-марыніст. Удзельнік чалюскінскай эпапеі 1933 - 1934 г., прайшоў усю вайну на Паўночным флоце, стаў афіцэрам, супрацоўнічаў у флоцкім друку. Узнагароджаны двума ардэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам "Знак Перамогі", медалямі. Заслужаны работнік культуры БССР.

Сіняковіч Юрый Антонавіч - выпускнік 1940 года даваеннай 25-ай школы. Змагаўся з першых дзён вайны да апошніх у зенітным батальёне, абараняючы подступы к Ленінграду. Неаднойчы паранены, кантужаны, інвалід вайны. Узнагароджаны ордэнамі "За адвагу", "За перамогу над Германіяй", ордэнам "Вялікай Айчыннай вайны II ступені", мае 15 юбілейных узнагарод.

Вадэйка Аркадзій Іосіфавіч - старэйшы сын дырэктара даваеннай 25-ай школы імя А.Чарвякова, выпускнік гэтай школы. Да вайны закончыў I курс Маскоўскага інстытута інжынераў сувязі: 18 кастрычніка 1941 года Свярдлоўскім ваенкаматам г. Масквы быў накіраваны на фронт. Змагаўся ў асобым гвардзейскім лыжным батальёне

Зялёнкін Міхаіл Міхайлавіч - Герой Савецкага Саюза. На вайне з 1941 года, удзельнічаў у баях на Калінінскім, Заходнім 1-м і 2-м Беларускім франтах. Летчык-знішчальнік, старэйшы лейтэнат; зрабіу 326 баявых вылетаў, збіў асабіста 28 варожых самалётау і 4 у групавых баях.

Трэйсцер Міхаіл Абрамавіч - закончыў 6 класаў даваеннай 25-ай школы ў 1941 годзе. 2 гады быў у мінскім гета, затым перавялі ў канцлагер на вуліцу Шырокую. Уцек цераз 10 дзен у партызаны. Змагаўся ў Налібокскай пушчы Валожынскага раёна. Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны I ступені, шматлікімі медалямі.

Млынскі Барыс Маркавіч

Млынскі Барыс Маркавіч - закончыў 6 класаў даваеннай 25-ай школы імя А .Чарвякова. 2 гады быў у мінскім гета, затым перавялі ў канцлагер у Трасцянец. Уцек у партызаны. Змагаўся ў Налібокскай пушчы Валожынскага раёна. Жыве ў Ізраілі.

bottom of page