top of page

Корсак Аляксандр Якаўлевіч

Корсак Аляксандр Якаўлевіч - выпускнік 1941 года даваеннай 25-ай школы. Удзельнік Сталінградскай бітвы. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, "За баявыя заслугі", шматлікімі медалямі за адвагу. Пасля вайны - 30 год настаўнік фізкультуры ў інстытуце фізкультуры, заслужаны майстар спорта па плаванні, заслужаны трэнер Беларусі. Мажайск - Варонеж -  такія вёрсты вайны. Раненне нагі (1943 год) - 60 асколкаў. "Жалезны дзядуля". Два гады назад удзельнічаў у чэмпіянаце свету ў Мюнхене. Дыстанцыя 5 км., тэмпература 17 градусаў. Выдзюжыў. Бронзавы медаль атрымаў.

Аляксандр  Якаўлевіч - даваенны рэкардсмен СССР па плаванні. На фронт патрапіў увосень 1941 гады пад Мажайскам, затым былі Варонеж і Сталінград - чатыры месяцы на пярэднім краю. Па статыстыцы, салдат у тую пару на перадавой  трымаўся ўсяго адзін дзень, камандзіры рот і ўзводаў - 6-8 дзён, камандзіры палкоў - да 20 дзён. Якім цудам лёс захоўваў Аляксандра Якаўлевіча - Бог ведае. А толькі і яго, непаражальнага, куля знайшла. Аўтаматная чарга "прашыла " яго нагі. Яго, паўзамёрзшага  (пачатак лютага 1943 года), падабралі толькі праз некалькі гадзін і адправілі ў тыл. Доўга лячылі, алеасколкі  засталіся - 32 у адной назе, 28 - у другой "Жалезны дзед", - смяецца А.Я.Корсак. Але жалезны ён не з-за 60 асколкаў , а дзякуючы сваёй жалезнай, нясхільнай волі, дагэтуль штодня праплывае не менш 1 км. Менавіта плаванне дапамагло яму стаць на ногі, бо вярнуўшыся ў вызвалены Мінск, не мог хадзіць - шматлікія раны не гаіліся. І ён стаў прымушаць сябе плаваць. Штораніцы на мыліцах прыходзіў на Камсамольскае возера, адкідаў мыліцы і гадзінамі плаваў. У 1950 году ў Сочы ўдзельнічаў у марафонскім заплыве на 25 кіламетраў і перамог. Дзіўны чалавек. У 2001 году на сусветным "ветэранскім" чэмпіянаце па плаванні ў Мюнхене ў намінацыі "старэй 75" Аляксандр Якаўлевіч Корсак заваяваў бронзавы медаль. А ў планах новыя спаборніцтвы. І гэта ў 84 гады!

bottom of page