top of page

Міронаў Аляксандр Яўгенавіч

Вайскоўцам -мараком Паўночнага флота прайшоў усю вайну Міронаў Аляксандр Яўгенавіч (1910-1992) , закончыўшы  школу 25 у 1929 годзе. Яго любімы настаўнік І.М.Фёдараў (хто тады мог ведаць, што будучае пакаленне будзе да дзюр зачытваць яго "Палескіх рабінзонаў", што ён стане знакамітым Янкам Маўрам?) захапіў юнага Сашу Міронава захапляльнымі аповедамі аб іншых краінах, аб прыгодах, падтрымаў у жаданні звязаць жыццё з морам.

А. Міронаў - удзельнік гістарычнай чалюскінскай эпапеі 1933-1934 гадоў, падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночным флоце, быў капітанам вайсковага  карабля, які неаднаразова суправаджаў англа-амерыканскія караваны суднаў з дапамогай па ленд-лізу з ангельскіх партоў у Архангельск. Два ордэны Чырвонай зоркі, Айчынны вайны II ступені, 8 медаляў. І гэта толькі баявыя ўзнагароды. Ордэны «Знак Пашаны» і «Дружбы народаў» за заслугі ў літаратуры. Бо А.Міронаў стаў вядомым пісьменнікам-марыністам, аўтарам больш двух дзясяткаў кніг, прысвечаных маракам-героям вайны, людзям працы, іх мужнаму , поўнаму  выпрабаванняў жыцця.

bottom of page