top of page

Вольскі Артур Вітальевіч

Пісьменнік, драматург. Нарадзіўся 23 верасня 1924 г., 5 верасня 2002 г. памёр. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, служыў у ваенна-марскім флоце, узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. У розныя гады працаваў у газеце "Чырвоная змена", часопісах "Бярозка" і "Вяселка", загадчыкам літаратурна-педагагічнай часткай, дырэктарам Беларускага тэатра юнага гледача, дырэктарам Хаты літаратара, літкансультантам Саюза пісьменнікаў БССР і на іншых пасадах. Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1955 года.

А.Вольскі з'яўляецца аўтарам кніг прозы і паэзіі, у асноўным для дзяцей: "Выратавальны круг", "Чалавек, якому баліць", "Наваселле дрэу", п'ес "Сцяпан - вялікі пан", "Тры Іваны - тры браты".

А.Вольскі займаў актыўную грамадзянскую пазіцыю. З 1994 года быў старшынёй Беларускага дэмакратычнага аб'яднання "Ветэран".

bottom of page