top of page

Каржанеўскі Мікалай Канстанцінавіч

Выпускніком даваеннай 25 школы быў Каржанеўскі Мікалай Канстанцінавіч (1904-1943), стаўшы адным з кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З першых дзён нямецка-фашысцкай акупацыі г. Мінска ён уключыўся ў падпольную  барацьбу. У жніўні 1941 года стварыў падпольныя групы на садавінагародніных базах №1 і №2. З верасня 1942 гада  сакратар Кастрычніцкага падпольнага райкама КП(б)Б г. Мінска, удзельнічаў у распаўсюджванні падпольнай газеты "Звязда", падтрымліваў сувязь з  Дзяржынскім патрыятычным падполлем. Арыштаваны гітлераўцамі 2 кастрычніка 1942 года і пасля пакутлівых катаванняў закатаваны ў Трасцянецкім  лагеры смерці ў чэрвені 1943 года. Разам з ім актыўна ўдзельнічалі ў падпольнай барацьбе  сястра Каржанеўская Зінаіда Канстаўцінаўна (таксама якая скончыла 25 СШ) і жонка Каржанеўская Ядзя, расстраляныя ўвосень 1943 года.

У Мінску імем М. Каржанеўскага названая вуліца.

bottom of page