top of page

Тамашэвіч Кацярына Іванаўна

Тамашэвіч Кацярына Іванаўна – настаўніца пачатковай школы з 1958 года, ветэран школы, дзіця вайны (10 год). Была сувязной партызанскага атрада “Граза” брыгады “Чэкіст”, камандзірам якой быў Кірпіч Герасім Аляксеевіч, што ў Віцебскай вобласці, Талочынскім раёне. 3 Каханоўскага нямецкага гарнізона Кацярына Іванаўна разам з маці, сястрой і сяброўкай выносілі каштоўныя дакументы, бланкі, грошы (нямецкія маркі), сухарыкі, розныя лекі, цёплыя наскі і рукавіцы. Гэта ім удавалася, таму што быў паліцаем знаёмы з вёскі, які працаваў на партызан, з Талочынскага гарнізона вывозілі нямецкае адзенне (форму), зброю для партызан, якія размяшчаліся ў Радэйскіх лясах Талочынскага раёна.

Вайна  пакінула на маёй дзіцячай псіхіцы, на маёй памяці і здароўі  страшны, чорны і незгладжальны след.

Я памятаю, як маму забралі рыць акопы, а з нямецкіх самалётаў падалі лістоўкі ,каб савецкія грамадзяне не супраціўляліся, так як  будуць расстраляныя, павешаныя, сагнаныя ў Нямеччыну ў лагеры.

Памятаю, як я афіцэрскую форму бацькі ішла хаваць у кусты, а па мне стралялі з самалёта , і я звалілася ў траву, а мяшок з рэчамі быў увесь прастрэлены кулямі. Памятаю, як расстрэльвалі сем'і габрэяў , і варушыліся ямы яшчэ напаўжывых людзей.

Пюмню,як пасля страшных баёў нашы часткі пападалі ў акружэнне,   і мы насілі ім у лес прадукты і грамадзянскае  адзенне.

Мы знаходзіліся тады ў дзядулі, у зоне Рацэўскага лесу   Талачынскага раёна. Тут ужо арганізоўваліся партызанскія атрады, якія знаходзіліся ў акружэнні фашысцкіх гарнізонаў. Гэта Жукнева, Стараселле, Каханова, Талачын, Круглае, Шклоў. Камандзірамі атрадаў "Навальніца" і "Чэкіст" былі Герасім, Аляксеевіч, Нарчук, Сафронаў, Семдзянкін, Акуленак і іншыя. Мясцовае насельніцтва ішло дапамагаць партызанам.

Мая мама добра ведала нямецкую  і польскую  мовы,  і таму нас падлучылі на сувязі і выведку.

Мы хадзілі ў Казаноўскі гарнізон да знаёмых сувязных, ад якіх пазнавалі аб выездзе карных атрадаў для ліквідацыі партызан у Рацэўскіх  лясах.

Нам трэба было пазнаць, у якім месцы можна падысці да чыгункі. У які час праходзяць эшалоны з жывой сілай і ваеннай тэхнікай, дзе знаходзіцца гарнізонная камендатура, дзе жыве начальнік паліцыі Мачульскі, як ахоўваецца пераезд Марцюхова.

З Талачынскага гарнізона вывозілі нямецкую форму, бялізну, зброю, пішучую машынку,б інфордаў шнур, патроны, паяльную лямпу. Выносілі лекі, бінты, прадукты, сахарын хлеб, соль, , галеты, сухі ёд, мыла, спірт, тол, запальніцы, цыгарэты.

У гарнізоне "Стараселле " ад сувязных Галецкіх і  Дзеружынскіх пазнавалі , калі з Шклова рыхтавалася  блакада партызанскай зоны ў  раёне Рацэўскага лесу навакольных яго вёсак і знішчэнні жыхароў. І вось пад камандай начальніка Шклоўскай паліцыі Кутковіча, яго сына Віктара, спалілі вёску Хоцькава . Пунчана. Рацэва, бамбілі  Рацэўскі лес, спалілі вёску Слабада, у якую дайшлі мы з сястрой, каб папытаць казінага малака для параненага ў жывот партызана Мішы Мысіна.

За сувязь з партызанамі  арыштавалі маю  маму і адправілі  ў талачынскую турму, якая звалася "пушніна".

У вёсцы Гарэлікі расстралялі жонку мамчынага брата, цётку Юзэфу, яе дачку, зяця, сына і спалілі ў сваёй хаце, а малодшага сына Віктара прывязалі за ногі вяроўкай і цягнулі па снезе галавой да паліцэйскай управы Талачына.

У вёсцы Талачанка немцы і паліцаі расстралялі шмат партызан; памятаю Данілу, Жылкіна , кулямётчыка Сашу, Лукашэвіча  Аліка і іншых. Сувязных – Часлаўскую  Мілю (выпускніцу Горацкай сельгас акадэміі), Багдановіча Валодзю, Камісарава Мішу, шматлікіх адправілі ў турму. Забілі Ліну Шаткову. Нас з сястрой адна бабуля Насця і цётка Аня схавалі ў сябе ў хаце пад печкай.

Потым, пасля бою, мы працягвалі збіраць зброю, медпакеты, плашч-намёты, коўдры, біноклі, нямецкія губныя гармошкі і іншыя трафейныя рэчы загінулых немцаў і паліцаяў.

Мясцовае насельніцтва вельмі баялася паліцыянтаў: больш, чым немцаў, бо яны ведалі сувязных, партызанскія сем'і, шляхі-дарогі ў лясы. Паліцыянты і літоўскія добраахвотнікі вельмі жорстка абыходзіліся з усімі , якія жывуць у партызанскіх зонах.
Літоўцы дрэнна ведалі рускую мову і,  забегшы ў хату . крычалі словы, якія азначаюць хлеб, малако, памідоры, сала, адзенне, абутак. Калі не разумееш - білі рызінавымі канчукамі.

Партызаны падкідвалі паліцаям цыдулкі, у якіх пісалі:

Полицаи, полицаи, а мы знаем Ваш «секрет».
А Вы Родину продали за полпачки сигарет.

Как по нашей по деревне
Не проехать, не пройти.
Полицаи стонут, плачут,
Партизанов не найти.

Бьем врага и в хвост и в гриву
Пулеметом, пушкою.
Меж боями в перерыв - 
боевой частушкою.

Гитлер Сталина спросил:
«Где твое оружие?»
Погляди «П» слепая
Вся Москва загружена!

Часта з Масквы прыляталі нашы самалёты, якія прывозілі цёплае  адзенне, зброю, харч, забіралі параненых.

Да канца вайны ўжо ні прадуктаў, ні адзення, ні жылля ў насельніцтва не было, таму збіралі ў лесе ягады, грыбы, шчаўе, гнілую бульбачку, варылі і дзяліліся з партызанамі. Для апрацоўкі ран і абмаражэнняў частак цела даставалі самагонку.

У 1944 годзе, пасля вызвалення нашай мясцовасці,  дзеці дапамагалі адшукваць магілы  загінулых для перапахаванняў на могілках у братэрскія магілы, паведамлялі родным.

У школу я пайшла ў 4-ы клас. Не было адзення, абутку, кніг, сшыткаў. Пісалі на папяровых мяшках чырвоным парашком ад нямецкіх ракетніц і трафейным пяром "Ронда", прымацаваным да палачкі ніткай. Бегалі ваўкі, нямецкія аўчаркі, якія кідаліся на людзей ад голаду. Было страшна хадзіць аднаму.

Выжыць нам дапамаглі кітайцы, якія жылі на вуліцы Лермантава ў Оршы. Гэта Янка, Барыс, Вабячы - усіх не памятаю - яны дзяліліся з намі прадуктамі, рэчамі, так як працавалі на рынку.

У 1948 годзе я паступіла ў камсамол у педвучылішчы . У час канікул  працавала важатай, выхавальніцай  у піянерскім лагеры "Беларус". На заробленыя грошы купіла гітару . іграла  на скрыпцы, акардэоне. Так як скончыла музычную школу. Два гады  працавала ў міністэрстве культуры, 38 гадоў у дваццаць пятай сярэдняй школе з паглыбленым вывучэннем ангельскай мовы. Падчас вайны вывучыла нямецкую , польскую  і літоўскую мовы.

Пазней скончыла універсітэт Марксізму-Ленінізму, вышэйшую школу лектарскага  майстэрства пры ЦК партыі г. Мінска. Васемнаццаць гадоў працавала ў грамадстве "Веды", абіралася  членам прэзідыума грамадства "Веды", членам метадычнай рады гарадскога грамадства "Веды".

Маю шмат  удзячных   і ганаровых грамат за подпісам сакратара Заводскага райкамы партыі, старшыні Заводскага райвыканкама, заслужанага працаўніка культуры Беларускай ССР Рубіса Н. П., старшыні кіравання ўсесаюзнага грамадства "Веды" акадэміка Басова Н. Г. за актыўны ўдзел у прапагандзе ведаў сярод працаўнікоў. Бываю на партызанскіх месцах, магілах партызан. Ваджу  сваіх дзяцей, унукаў, фатаграфую  гэтыя месцы, пішу вершы.

bottom of page