top of page

Путан Леанід Адамавіч

Леанід Адамавіч Путан нарадзіўся ў горадзе Мінску, тут ж а скончыў школу (25-ую даваенную імя А. Чарвякова) і ў 1937 годзе  паступіў вучыцца ў БДУ. Аднак скончыць яго не паспеў - да 1941 года ён скончыў толькі 4 курс. У пачатку вайны з сям'ёй эвакуяваўся, аднак цягнік пад Смалявічамі разбілі немцы, тады яны вярнуліся назад у  Мінск.

У Мінску Леанід Адамавіч прыняў актыўны ўдзел у партызанскім руху. Спачатку з сябрамі арганізаваў радыёпраслухоўванні  Саўінфармбюро ў будынку чыгуначнай бальніцы., а тое, што пачулі самі, расклейвалі і раскідвалі ў выглядзе лістовак. Па заданні партызан уладкаваўся працаваць на чыгунку стрэлачнікам, дзякуючы чаму меў выдатную магчымасць збіраць розныя звесткі пра акупантаў. Затым працаваў кандуктарам. Гэта дазволіла перавозіць для партызан зброю, боепрыпасы, медыкаменты. Так працягнулася да 1943 года.

"У то час я быў кандуктарам у хваставым вагоне,- успамінае Леанід Адамовіч. Пры мне заўсёды быў немец. Аднойчы я ўвайшоў у то е памяшканне, дзе мы звычайна з ім знаходзіліся, я ўбачыў на стале яго пісталет. Я узяў пісталет і схаваў у вугальную скрыню. Пасля гэтага схапіў ліхтары і пайшоў на абыход, каб мяне не западозрылі. Некалькі дзён мне чыгуначнікі падказалі, што за мной арганізаваная сачэнне і што мне трэба сыходзіць да партызанаў. Так я апынуўся ў партызанскай брыгадзе імя Ракасоўскага."

У партызанскай брыгадзе Леанід Адамовіч ваяваў да вызвалення Беларусі. Прымаў удзел у арганізацыі засад, як правіла, усе яны былі на Слуцкай шашы. Асабліва яму запомнілася адна з іх. "Гэта была, мусіць, адна з самых масавых засад партызанскага руху. У ёй тады прынялі ўдзел 3 партызанскія брыгады: імя Ракасоўскага, імя Варашылава і імя Чапаева. Гэта было ў снежні 1943 года. Мы расцягнуліся ўздоўж шашы больш, чым на 2 км. У засаду тады патрапілі больш 100 нямецкіх машын. Быў страшны бой, але немцаў мы знішчылі практычна цалкам, а нашых загінула не вельмі шмат."

Пасля вызвалення Беларусі  Леанід Адамовіч спачатку прымаў удзел у размініраванні чыгуначнага вузла Мінска, а затым Кіева і Дарніцы.
За баявыя заслугі ўзнагароджаны 2 ордэнамі і  больш за 20 медалямі. Асабліва дарагія  яму медалі "Партызану Айчыннай вайны"-1 ступені і "За адвагу".

У лістападзе 1944 года  Леаніду Адамовічу прапанавалі скончыць вучобу, і ўжо ўлетку 1945 ён атрымаў дыплом. Пасля гэтага застаўся працаваць у БДУ: спачатку лабарантам, затым асістэнтам. У 1951 году перайшоў у БПІ. Мінуў шлях ад асістэнта да загадчыка кафедрай. І аддаў ён выкладчыцкай працы больш 40 гадоў.

Любімым заняткам у жыцці Леаніда Адамовіча быў спорт. У 1940 годзе  ён нават быў чэмпіёнам у гонках на лыжах за аўтамабілем. Ды і наогул быў майстрам спорту па лыжах.

bottom of page