top of page

Піскуноў Ягор Андрэевіч

Удзельнік фінскай вайны.  Вялікай Айчыннай вайны. Палкоўнік.

Узнагароджаны 2 ордэнамі "Чырвонага Сцяга", 2 ордэнамі "Вялікай Айчыннай вайны 1 ступені", 3 ордэнамі "Чырвонай Зоркі", медалямі "За баявыя -заслугі", ордэнам "Віртуці Мілатэры". Перамогу сустрэй  у Празе. Быў два разы паранены, пры фарсіраванні Дняпра быў кантужаны.

Бацькі два разу атрымалі пахаванку, а ён застаўся жывы.

На ўскраіне Мінска ў Заводскім раёне ёсць утульная вулачка Сядова. Тут можна ўбачыць, як па ёй часта праходзіць імклівай хадой пажылы чалавек з палачкай у руцэ. Падцягнутасць, адмысловая стаць выдае ў ім вайскоўца. З ім ветла вітаюцца мінчане, паважліва прывітаюць яго бягучыя на заняткі гімназісты. Яны добра ведаюць яго. Бо гэты чалавек - заўсёды жаданы госць на кожным гімназічным свяце, на ўроках мужнасці, на традыцыйных сустрэчах гімназій-пабрацімаў №25 Мінска і горада Любані . Хто ж гэты чалавек?

Гэта Піскуноў Ягор Андрэевіч, ветэран вайны, працы, паважаны ў горадзе чалавек.
Вучні гімназіі часта наведваюць ветэрана дома , слухаюць яго ўспаміны. А паслухаць ёсць што. Яго жыццё - гэта цэлая эпоха, ён сведка і ўдзельнік шматлікіх найважных падзей 20 стагоддзя Ён можа распавесці аб многім. Гэта вучоба ў сельскай школе, праца на народных будоўлях у 30ыя гады, вучоба ў Кіеўскім артылерыйскім вучылішчы, удзел у вайне з фінамі, абарона Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, служба ў войску ў мірны час, праца пасля дэмабілізацыі ў народнай адукацыі.
Ягор Андрэевіч заўсёды рады прыходу навучэнцаў, заўсёды гатоў падзяліцца сваімі ўспамінамі.


Ягор Андрэевіч - даўні сябар нашай гімназіі. Тут вучыліся яго ўнукі. Ягор Андрэевіч праводзіць вялікую грамадскую працу. Сустракаецца з моладдзю, праводзіць кансультацыі пры напісанні твораў аб вайне Пасля вайны Ягор Андрэевіч працаваў у БДУ, быў намеснікам дэкана фізічнага факультэта. Сярод яго вучняў - цяперашні рэктар БГУ Стражаў/

bottom of page